Home

Advertisement

Мой

  • Dec. 5th, 2009 at 5:19 PM

Тэлефануе бабуля, распытвае пра жыцьцё, між іншым пытаецца:
- А як гэты твой?
- Хто? - напружваюся я.
- Ну, гэты!
-?? - я ліхаманкава перабіраю ў галаве розных мужчынкаў, пра якіх можа ведаць бабуля.
- Ну, той, з габрэйскім прозьвішчам!
-?! - усе абраныя варыянты адлятаюць.
- Ну як жа яго... Франкенштэйн!
- Ааааа))))

Калі яшчэ каму цікава, акрамя мае бабулі, Франкенштэйн у парадку:) Проста тут не выкладаю:)

Падчас рэлігійнага фэста ў гонар індуісцкай багіні Гадхімаі ў Нэпале было зарэзана больш за 15 тыс. буйвалаў і "незьлічоная" колькасьць казлоў і птушак.

Больш за 80% адсоткаў жыхароў Нэпалу вызнаюць індуізм. "Гэта традыцыя і вера людзей. Як могуць нейкія пратэсты спыніць гэта?" - пытае галоўны сьвятар храма Мангал Чаўдхары.

http://top.rbc.ru/wildworld/27/11/2009/349273.shtml

http://bigpicture.ru/?p=20400

Як у нас: http://animals-friend.iatp.by/

Чытаць і плакаць

Аўтахоку

  • Nov. 15th, 2009 at 8:19 PM

Хм, спрабавала ўставіць спасылачку, але нешта непрыгожа атрымліваецца) Тут у ф-стужцы мода пайшла на хоку па матывах свайго жж, ажно й мне захацелася)

***

але пасьля таго што
часта бывае бяда?.
і ўсё было добра.

І калі гэта ў мяне такія словы былі?!)

Tags:

Прэсбол атакуе

  • Nov. 12th, 2009 at 8:05 PM

Ну проста навала нейкая, трэці дзень у транспарце усе чытаюць ТОЛЬКІ Прэсбол! Здарылася нешта?! 

Рэлiгiйна-фiлязофскае

  • Oct. 25th, 2009 at 8:40 PM

Вось зрабiла я, скажам, грэх. Цi проста кепскi учынак - як каму больш падабаецца. Я, дапусьцiм, раскаялася, дапусьцiм, шчыра. Што мне рабiць? Што з гэтай нагоды кажуць розныя рэлiгii i фiлёзафы? Цiкавяць усе - эу'рапейцы, азiяты, афрыканцы, амэрыканцы, вернiкi i атэiсты, усякiя шаманы i Вашае меркаваньне =) Ну i мэтады розныя, ад аскетызму да плюнуць i забыць.

Тэхнічнае

  • Oct. 17th, 2009 at 11:56 AM

Ня ведаю, ці разумее тут хто ў кампах, але ня ведаю, дзе спытаць яшчэ... Ёсьць пару праблемаў, у прынцыпе, нястрашных... Калі хто дапаможа, будзе мне шчасьце)))
Дробная праблема: у Опэры аўтаматычна стаіць пошук гугл. А я ставіла сабе новы кіп, нешта недаглядзела - і цяпер там QIP Search, які мне не падабаецца(( Як гэта вярнуць?
Праблема больш значная: Скончваецца ліцэнзія на ЎінРар. У інтэрнэтах знаходжу толькі гэткія ж 40дзённыя праграмы, а ці ёсьць такія, каб адзін раз і на ўсё жыцьцё да новай вінды?
Сяджу чакаю, а што рабіць, а ты як думаеш...

Бяскрылачкі

  • Oct. 12th, 2009 at 9:32 PM

Паненка! Не забывайся!
З кім бы свой лёс ні дзяліць,
Абы на ўсе рукі майстар,
Хай чыніць кран, што зламаўся,
Бо прымаўка )!

Не забывайся, паненка,
Хто б ні пачаў назаляць,
Не дазваляй сабе енку,
Марна у нашых засьценках
фразэалягізм ).

Рыфмоўка А-Б-А-А-Б.

Tags:

Франкенштээээйн

  • Oct. 3rd, 2009 at 4:27 PM

ІІІІІІІ

 

Ліст Альфонса Франкенштэйну

 

Па вяртаньні я знайшоў наступны бацькаў ліст: 

.ліст )


 

Вырас у мяне, на маю радасьць, зуб мудрасьці. Ды ня просты, а левы ніжні. Шчасьце! Доўжылася ідылія, аднак, нядоўга. Неўзабаве ён зрабіў мне балюча. Падумаеш, балюча - гэта ж не абы-што, а Зуб Мудрасьці. Перажыву. Аднак ён пачаў рабіць мне балюча зноў і зноў. І ўсё больш і больш.

Бацькі сказалі: "Выдзірай!"
Сябры сказалі: "Выдзірай!"
Хірург сказала: "Выдзірай!"
Я сказала: "Не, не, не! Што вы! Гэта ж Мой зуб! Ён частка мяне! Я не аддам яго!!"
"Ну, - сказала хірург, - тады падрэжам дзёсны". Я з радасьцю пагадзілася - падумаеш, дзёсны! Якая розьніца, што яны таксама частка мяне, прытым больш адданая і старажытная. І ўсё было добра. Нядоўга. Праз пэўны час ён зноў зрабіў мне балюча. Хірург адрэзала яшчэ дзёсны, папярэдзіўшы, што цяпер ён аголены цалкам і насутпным разам - толькі рваць.
Мой Зуб! Ня дам! Я старалася ня есьці на той бок, чысьцячы зубы, песьціла яго акуратна і ласкава. І некалькі месяцаў усё было зноў цудоўна.

А потым ён забалеў зноў. Я зразумела, што цяпер трэба яго пазбаўляцца. Сядзела ў чарзе да хірурга і залівалася сьлязамі. Жанчынкі побач згадвалі, як ім калісьці выдзіралі зубы і як гэта было жахліва. Цяпер яны сьмяяліся. А я плакала і не хацела аддаваць свой Зуб. У рэшце рэшт, гэтым разам было ня так і балюча, ужо мінула і я з часам прывыкну... 
Хірург сказаў: "Рэжам дзёсны!" "Ура!" - падумала я. Зараз вельмі балюча, мяне калоціць і я губляю маторную памяць. А ён застаўся ўва мне.


Врачи сказали: "Перелом!"
Друзья сказали: "Поделом!
Куда её несло?"

Залетела к нам оса

  • Sep. 22nd, 2009 at 10:18 PM

Звычайны  дзень. Працуем. Міма нас ідзе жанчына, кудысьці па сваіх справах. Міма нашага будынку.
І тут трах, бах, крыкі, восы, ааа! 
Напалі на яе восы - уж ня ведаю, чаму толькі на яе) - яна забягае да нас і пачынае крычаць. Чарга разьбягаецца, там дзеці маленькія, ну і дарослыя  асабліва восам ня радыя. Мы ўсе таксама баімся, у адной наогул на вос алергія. Жанчына патрабуе, каб ёй адчынілі другія дзьверы - празь якія мы заходзім, у той час яны ўжо зачыненыя. То бок яна выбяжыць, а восы з намі застануцца. Ніхто, натуральна, нічога не адчыніў, павыганялі тых вос неяк. Ну, і яна пайшла.
На наступны дзень - ці вечарам гэтага ж - высьвятляецца, што яна напісала на нас скаргу за неаказаньне дапамогі і нават зьбіраецца падаваць у суд! Болей за тое, ейная дачка таксама напісала на нас надоечы скаргу. Сямейка, ***.

Франкенштэйн

  • Sep. 19th, 2009 at 11:00 AM

ІІІІІІ

 

Ліст Элізабэт Франкенштэйну 

Клерваль паклаў ліст мне ў рукі. Ён быў ад мае Элізабэт.

 Уж ня ведаю, ці пісалі ў ХІХ асадкамі, але там менавіта реn, а не пяро.

Франкенштэйн

  • Sep. 10th, 2009 at 10:28 PM

ІІІІІ

 

Гэта было змрочнай лістападаўскай ноччу, я займаўся

гэтым! )

 

 Вышэйзгаданага нідэрляндзкага дырэктара ва “Ўэйкфільдзкім вікарыі” я гугліла-гугліла і не  нагугліла. Мо хто ведае. 
А яшчэ тут ціпа вершык)) Калі хто хоча перакласьці яго ў рыфму - напішу арыгінал. Але мне мой падабаецца:)

І ці можна прыбраць гэтую жудасную аўтаматычную праверку правапісу?!

Ух

  • Sep. 10th, 2009 at 8:03 PM

Я заўсёды лічыла сябе адной з тых, на кім кіраўнікі адрываюцца - крычаць, пазбаўляюць прэмій і ўсё такое.

Аднак!  На адну каляжанку, як зьявіцца хоць адна скарга, адразу ўсе пачынаюць крычаць, выказваюць ёй прэтэнзіі, патрабуюць аплаціць чалавеку шкоду, часам і ў пяцікраіным памеры (на іншых неяк скаргаў не бывала). На мяне неяк было сем скаргаў за дзень - мне так спакойненька сказалі пра гэта,  крыху з прэтэнзіяй, маўляў, што ж ты так, а я ўсьміхнулася нахабна і сказала - "ну, калі яшчэ раз хто зь іх паскардзіцца, то аплачу". І адразу пачала патрабаваць мяняць графік, каб мне было зручней. Што вы думаеце - памянялі. Ніколі ад сябе не чакала.
А сёньня прыходзіла цётка ("камісія") наконт адной колішняй скаргі. І хаця той дакумэнт падрабіла я, мне ніхто нічога і не сказаў. Нешта там разьбіраліся з усімі - акрамя мяне. 

Але пасьля таго, што я зрабіла сёньня, на мяне проста павінныя хоць бы накрычаць. Я б сама сябе зволіла.

Франкенштэйн

  • Sep. 2nd, 2009 at 1:11 PM

ІІІІ

З таго дня натурфілязофія, і ў прыватнасьці хімія,Вынаходніцтва ) Ну зноў жа, каму што не падабаецца, і як на Вашую думку, Justine - гэта Джасьціна ці Юсьціна?

Шчасьце

  • Aug. 28th, 2009 at 8:34 PM

Калі хто сёньня вечарам у Цэнтральнае кнігарні чуў радасныя крыкі - гэта я!) Туды прывезьлі кніжкі Агаты Крысьці на ангельскае менавіта з тае сэрыі, што я зьбіраю (выдавецтва Harper). А я ўжо зьбіралася за імі ў Вільню ехаць! А тут яшчэ й таньнейшыя ў два разы)))))) Купіла ўсе шэсьць, што былі пра Пуаро. Заўтра паеду яшчэ, мо новыя паставяць. Чорт зь ім, зь сямейным бюджэтам. 
Наогул, жыцьцё апошнім часам поўнае выключна радасьцяў!

акрамя хіба всоь гэтага... адмовілася набыць гульню Call on Duty, матывуючы тым, што ёй няма васемнаццаці (а насамрэч 17,5), а на кружэлцы напісана 18+. крыўдзіцца і не размаўляе. а я наогул лічу, што калі гульня +18, яна ня вартая таго, каб хоць хто ў яе гуляў. акрамя ўсякіх там звыклых да крыві. мясьнікоў там, вайскоўцаў. але ім і на працы павінна крыві хапаць, на што ім тая гульня.

Франкенштэйн

  • Aug. 22nd, 2009 at 9:58 PM

ІІІ

Калі я дасягнуў семнаццаці год , мае бацькі вырашылі, што час мне зрабіцца студэнтам унівэрсітэту ў Інгальштадце. Трэцяя частка )


Ёсьць пара пытаньняў. Першае - мой выбар паміж "ты" і "Вы", ці натуральны ён?
Другое - як перакласьці наступнае: "D-n the fellow!" Што за Д-н такі... Кантэкст - пахвала.

Файная кніжка

  • Aug. 4th, 2009 at 9:23 PM

Натрапіла на цудоўнейшае лёгкае чытво, дзякуючы якому можна даведацца шмат цікавага пра вальлійскую міталёгію, хімічныя рэакцыі, бойку ля Гасьцінгса, кітайскія ерогліфы і шмат чаго іншага. 
Вось урывачак зь яе: 

Некогда учитель с учениками прогуливался по мосту над рекой. Указывая на рыб в воде, он сказал: "Взгляните, как привольно резвятся в реке лососи! В этом их радость". "Откуда тебе знать, в чем их радость? - возразил один из учеников. - Ведь ты же не лосось!" "Откуда тебе знать, что я не лосось? - возразил учитель. - Ведь ты же не я!".

А вось спасылачка http://zhurnal.lib.ru/a/anna_a_k/carmarthen.shtml =)

Франкенштэйн

  • Jul. 28th, 2009 at 9:16 PM


Крыху запозьнены працяг  - пардон, праблемы былі зь віндой, цяпер новая)

І

Я нарадзіўся ў Жэнэве, і мая сям’я была такой )
 

Франкенштэйн

  • Jul. 19th, 2009 at 10:33 PM

Ліст чацьвёрты, вялікі, затое падзейны і апошні, і нарэшце зьяўляецца Франкенштэйн.

Ён )